У Банго наведаў аддзел кампаніі CNPC, які адказвае за газаправод паміж Кітаем і Узбекістанам
  2011-09-22 15:24:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня ПК УСНП У Банго, які знаходзіцца зараз з афіцыйным і сяброўскім візітам ва Узбекістане, у другой палове дня 21 верасня наведаў аддзел кампаніі CNPC, які адказвае за газаправод паміж Кітаем і Узбекістанам, і ад імя кітайскага ўрада пагутарыў з інжынерамі-нафтавікамі і супрацоўнікамі кампаніі.

Газаправод «Кітай-Сярэдняя Азія», які пачынаецца на мяжы Туркменістана з Узбекістанам, вядомы як «сучасны Шаўковы шлях», яго агульная працягласць – звыш 1800 кіламетраў.

Намеснік генеральнага дырэктара CNPC Ван Дунцзін паведаміў У Банго, што гадавы аб'ём транспартыроўкі газу па газаправодзе Кітай-Узбекістан складае каля 30 млрд. кубаметраў, да 1 верасня бягучага года аб'ём атрыманага газу склаў 14,7 млрд. кубаметраў за 640 дзён бяспечнай і стабільнай эксплуатацыі.

У Банго пагадзіўся, што будаўніцтва і эксплуатацыя газаправода Кітай-Узбекістан ідзе паспяхова, назваў гэты праект перадавым і падзякаваў удзельнікам праекта. Ён адзначыў, што развіццё супрацоўніцтва па нафтагазавых рэсурсах мае важнае стратэгічнае значэнне для забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны, умацавання патэнцыялу працяглага развіцця. Адкрыццё газаправода паміж Кітаем і Узбекістанам сімвалізуе выхад двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы нафтагазавых рэсурсаў на новы ўзровень, адыгрывае важную ролю ў паглыбленні двухбаковага практычнага супрацоўніцтва, садзейнічае сумеснаму развіццю. Ён запатрабаваў ад адказных асоб з кітайскага боку забеспячэння доўгатэрміновай і стабільнай эксплуатацыі гэтага газаправода, прыкладання намаганняў для будаўніцтва яго новай часткі і найхутчэйшага яе ўводу ў эксплуатацыю, цеснага супрацоўніцтва з узбекскімі калегамі, сумеснага пераўтварэння будаўніцтва газаправода Кітай-Узбекістан у паказальны прыклад практычнага супрацоўніцтва, каб дзве краіны і іх народы атрымалі ад гэтага праекта рэальную карысць. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040