Прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі ў суботу падаў у адстаўку, паведаміла італьянскае агенцтва АНСА.
Пасля таго як С. Берлусконі страціў большасць галасоў у ніжняй палаце парламента, палітык прыняў рашэнне аб сыходзе ў адстаўку адразу пасля прыняцця парламенцкага закона, накіраванага на стабілізацыю эканамічнай сітуацыі ў краіне. Закон па стабілізацыі эканомікі быў ухвалены верхняй і ніжняй палатай нацыянальнага парламента Італіі адпаведна 11-га і 12-га лістапада.
Згодна з заканадаўствам Італіі, пасля адстаўкі С. Берлусконі, пачынаючы з 13 лістапада, Джорджа Напалітана прыступіць да правядзення палітычных кансультацый па фарміраванні новага ўрада. У выпадку, калі гэтыя намаганні не апраўдаюцца, прэзідэнт мае намер распусціць парламент і датэрмінова правесці парламенцкія выбары. - 0 -