Як паведаміла агенцтва АНСА, прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана ў нядзелю прызначыў Марыё Монці прэм'ер-міністрам і ўручыў яму мандат на фарміраванне пераходнага ўрада.
Дж. Напалітана ў нядзелю правёў шэраг кансультацый з кіраўнікамі асноўных партый краіны. Найбуйнейшая ў парламенце партыя - "Народ свабоды" - на чале з Сільвіа Берлусконі і найбуйнейшая апазіцыйная партыя Італіі - Дэмакратычная партыя - выказалі падтрымку фарміраванню ўрада пад кіраўніцтвам М. Монці.
Выступаючы на прэс-канферэнцыі, Дж. Напалітана выказаў спадзяванне на больш хуткае фарміраванне пераходнага ўрада, заявіўшы, што розныя партыі краіны павінны, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, пераадолець рознагалоссі і сумесна падтрымаць М. Монці.
М. Монці на прэс-канферэнцыі адзначыў, што толькі згуртаванасць дапаможа Італіі выйсці з крызісу. Італія не толькі была адным з ініцыятараў стварэння ЕС, але і з'яўляецца яго важным членам, краіна павінна садзейнічаць росту саюза, а не наадварот.
М. Монці нарадзіўся ў 1943 годзе. З 1995 па 2004 гг. ён займаў пасады еўракамісара па пытаннях унутранага рынку і еўракамісара па пытаннях канкурэнцыі. У 2005 г. ён стаў рэктарам Міланскага ўніверсітэта Баконі. - 0 -