У Кітаі апублікаваны рэйтынг лепшых гарадоў для правядзення вольнага часу
  2013-12-11 15:21:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Санья

У Кітаі апублікаваны рэйтынг лепшых гарадоў для правядзення вольнага часу. У тройку лідараў увайшлі Ліцзян /прав. Юньнань/, Гуйлінь / Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён/ і Санья / прав. Хайнань / .

Спіс быў апублікаваны ў панядзелак на Кітайскім форуме па развіцці вольнага часу - 2013 . У складанні гэтага рэйтынгу прымалі ўдзел эксперты і карыстальнікі Інтэрнэту.

Такім чынам, у пералік лепшых гарадоў для правядзення вольнага часу, акрамя вышэйзгаданых трох гарадоў, патрапілі таксама Ханчжоу /прав. Чжэцзян/, Ціндаа /прав. Шаньдун/, Куньмін / прав. Юньнань /, Чэнду / прав. Сычуань / , Нанкін / прав. Цзянсу / , Далянь / прав. Ляанін / і Янчжоу / прав. Цзянсу /.

Вынікі даследавання таксама паказваюць, што большасць апытаных лічаць Ліцзян, Санья і Гуйлінь самымі прыдатнымі для вольнага часу гарадамі, у Ханчжоу, Санья і Ціндаа створана дастатковая колькасць аб'ектаў вольнага часу, у жыхароў Ханчжоу, Чэнду і Санья -- самае развітае разуменне вольнага часу, да таго ж яны вылучаюць дастаткова часу для адпачынку.

Арганізатарам Кітайскага форуму па развіцці вольнага часу выступае рэдакцыя часопіса "Сяакан". У 2010 годзе ён разам з Народным універсітэтам Кітая распрацаваў "сістэму ацэнкі лепшых кітайскіх гарадоў для вольнага часу" . -0 -

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040