Залатое лісце гінкга ў пекінскім парку Дзітань
  2015-11-09 16:08:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Гэта высакарослая расліна – "жывы выкапень", бо з'явілася на Зямлі каля 200 млн. гадоў таму. Гінкга – сучаснік дыназаўраў. У мезазойскую эру расліна была шырока распаўсюджана на планеце, асабліва ў паўночным паўшар'і, у зоне ўмеранага клімату з высокай вільготнасцю. Перажыўшы ледніковы перыяд, гінкга нейкім цудам "дацягнула" да нашага часу.

У Кітаі, Японіі і Карэі гінкга білоба вядома даўно. Яго шануюць як святое дрэва храмаў і лічаць сімвалам стойкасці і даўгалецця. Падчас лістападу японцы пакланяюцца дрэву гінкга і з глыбокай павагай падбіраюць апалае лісце. У японскай моладзі яно – неабходны атрыбут варажбы.

На працягу доўгага часу было прынята лічыць, што ў дзікім выглядзе гэта расліна больш не сустракаецца. Зараз жа вядома, што дзікая форма гінкга расце ў двух невялікіх раёнах на ўсходзе Кітая, аднак гэтыя раёны апрацоўваюцца чалавекам на працягу стагоддзяў, таму статус гэтай "дзікай" формы застаецца пад сумневам.

Загадкавая для еўрапейцаў расліна была адкрыта для навукі ў Японіі. У 1690 годзе лекар галандскай амбасады ў Нагасакі Энгельберт Кемпфер зацікавіўся дрэвам з незвычайным арыгінальным двухлопасцевым лісцем, падобным на традыцыйны японскі веер. Насенне гэтай расліны прадавалася ў японскіх крамах і ахвотна выкарыстоўвалася ў нацыянальнай кухні.

Каля 1730 года гінкга завезлі ў Заходнюю Еўропу, у Міланскі бат

анічны сад, а яшчэ праз 50 гадоў – у Паўночную Амерыку. Там расліну пачалі шырока культываваць, і зараз яна – звычайны элемент прыроднага асяроддзя.

Гэтыя дрэвы маляўнічыя і прывабныя. Яны апынуліся ўстойлівымі да прамысловага задымлення паветра, а таксама да грыбковых і вірусных захворванняў. Гінкга добра прыжываецца, непатрабавальна да глебы.

Гінкга – даўгавечная расліна. У Кітаі, Японіі і Карэі ёсць шмат дрэў, узрост якіх перавышае тысячу гадоў. Пры спрыяльных умовах дрэвы гінкга могуць служыць многім пакаленням людзей. - Р -

(фота – Р.Мышкоўскі)

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040