Храм Зямлі і парк «Дзітань»
  2015-11-09 16:11:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Кітайцы з найстаражытных часоў верылі, што сутнасць многіх рэчаў закладзена ў чатырох касмічных стыхіях: Сонцы, Зямлі, Месяцы і Небе. Храм Зямлі мае квадратную аснову і знаходзіцца на поўначы Пекіна і аднайменнага парку, паколькі менавіта поўнач звязаны з зямлёй. Храм Неба, у сваю чаргу, мае круглую форму, што падразумявае неба, і знаходзіцца на поўдні. Усе чатыры храмы, уключаючы Месяц і Сонца (усход і захад кітайскай сталіцы), узаемадзейнічаюць паміж сабой у розных духоўных напрамках. Таксама ўсе яны – помнікі культуры пад аховай дзяржавы.

Алтар Зямлі – адзін з найважнейшых, паколькі тут маліліся пра ўраджай і доўгі век імператара. Рэшткі старажытнага свяцілішча незвычайна добра захаваліся, і ў іх да гэтага часу прасочваюцца многія традыцыі і вераванні жыхароў горада таго далёкага часу. Стварэнне адкрытага храма можна аднесці да 1530 года. Тады, атрымаўшы параду ад прыдворных дарадцаў, імператар Юнлэ дынастыі Мін вырашыў падзяліць дзеючы храм Зямлі і Неба на дзве часткі, і з таго моманту маліцца нябёсам кіраўнікі ездзілі на поўдзень Пекіна, а зямлі – на поўнач. Тады ж нарадзілася традыцыя штогод у дзень летняга сонцастаяння прыносіць ахвяры зямным духам.

У часы праўлення імператара Цяньлуна (Айсіньгёра Хунлі, гады праўлення 1711–1799) ахвярнік старанна перабудавалі і ўдасканалілі. Звычайную цэглу памянялі на гранітныя пліты высакароднага белага колеру. Алтар у самым сэрцы храма называецца Фанцэтан («алтар вады»), паколькі раней ён быў абкружаны вадой з усіх бакоў, крыніца якой ужо вычарпалася. Прыкметныя перамены зведала і традыцыя звароту да бессмяротных – зараз нашчадкі драконавага трону павінны былі паведамляць зямным багам пра любыя падзеі, якія так ці інакш закраналі імператарскую сям'ю. Апавяданні пра тое, што адбываецца, суправаджаліся дарамі: сырым і смажаным мясам, гароднінай і садавіной, зрэдку каштоўнасцямі.

Сваё прамое значэнне алтар страціў адразу пасля падзення дынастыі Цін у 1911 годзе. Праз 14 гадоў ахвярнік зноў адкрылі для наведвання, аднак, гасцей было няшмат. Прычына таму – дзікае запусценне святыні ў першыя гады пасля аб'явы аб даступнасці. Даглядаць за архітэктурным комплексам не было каму, і толькі ў 1957 годзе памятнаму месцу надалі належную ўвагу: вакол рытуальнай пляцоўкі разбілі парк, пасадзілі вялікую колькасць дрэў і кветак. Поўнае ператварэнне «Дзітань» перажыў у 1981 годзе, а 24 мая 1984-га адбылося афіцыйнае адкрыццё парку. У 2006 годзе дзяржава ўзяла яго пад сваю абарону. Агульная плошча парку – 37,4 гектара.

Парк «Дзітань» адкрыты штодня з 6 раніцы да 9 вечара. Алтар Зямлі закрываецца ў 17.00. Плата за ўваходны білет сімвалічная – 2 юані. Яшчэ 5 юаняў трэба даплаціць за наведванне ўласна алтара і храма. - Р -

(фота – Р.Мышкоўскі)

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040