192 краіны і 50 міжнародных арганізацый пацвердзілі свой удзел у ЭКСПО-2010 у Шанхаі
  2010-01-29 10:48:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У цяперашні час 192 краіны і 50 міжнародных арганізацый пацвердзілі свой удзел у ЭКСПО-2010 у Шанхаі. Аб гэтым паведаміла прадстаўнік МЗС КНР Цзян Юй на чарговай прэс-канферэнцыі.

Нядаўна адна з японскіх газет паведаміла, што прэм'ер-міністр Японіі Юкіо Хатаяма прыме ўдзел у ЭКСПО-2010 у Шанхаі і наведае горад Нанкін. Цзян Юй падкрэсліла, што цесныя кантакты паміж Кітаем і Японіяй вельмі важныя і неабходныя, але кітайскаму боку пакуль не вядома ці прыедзе прэм'ер-міністр Японіі на ЭКСПО-2010.

Сусветная выстава ЭКСПО-2010 пройдзе ў Шанхаі з 1 траўня па 31 кастрычніка 2010 году. Яе дэвіз: "Лепшы горад - лепшае жыццё". У цяперашні час ідзе напружаная падрыхтоўчая праца да ЭКСПО-2010. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040