Дзе і калі адбылася першая Сусветная выстава?
  2010-01-29 10:40:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая Сусветная выстава адбылася ў Лондане 1 мая 1851 года. Для дэманстрацыі дзяржаўнай магутнасці і гонару ў 1851 годзе ўрад Вялікабрытаніі пабудаваў у Гайд-парку Лондана "Крыштальны палац" даўжынёй 170 метраў і вышынёй 1000 метраў. На яго будаўніцтва пайшло 4500 тоны сталі і 300 тысяч шкляных частак (будынак быў зруйнаваны падчас Другой суственай вайны). У гэтым палацы, які складаўся са стальной асновы і шкляных дэкаратыўных элементаў, былі прадстаўлены экспанаты з дзесяткаў краін свету, запрошаныя каралевай Вікторыяй па дыпламатычных каналах. Сярод іх: рухавік, друкарскі гідраўлічны прэс, тэкстыльнае абсталяванне і гэтак далей. На працягу 160 дзён выставу наведалі ў агульнай колькасці 6,3 млн. чалавек, сярод якіх былі бізнесмэны, грамадскія дзеячы, турысты і інш. Гэты момант і стаўся пралогам Сусветнай выставы. На ёй асаблівую ўвагу надавалі рухавікам, гідраўлічным прэсам, тэкстыльнаму абсталяванню і іншым тэхналагічным прадуктам. Яны сімвалізавалі надыход індустрыяльнага грамадства. З гэтага моманту адкрылася новая старонка развіцця чалавецтва. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040