Эалагічныя тэмы Сусветных выстаў
  2010-01-29 10:43:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 1939 годзе Альберт Эйнштэйн напісаў ліст нашчадкам, якія будуць жыць праз 500 гадоў у якасці падарунка з нагоды адкрыцця Сусветнай выставы ў Нью-Йорку. У гэтым пасланні ён глыбока разважаў пра лёс навукі і чалавецтва і выказваў занепакоенасць з нагоды эканамічнага крызісу і вайны. Ліст быў укладзены ў спецыяльны кантэйнер, названы "капсулай часу", якая была захавана ў парку Сусветнай выставы.

Раней навуковыя вынаходніцтвы складалі значную частку ў аб'ёме экспанатаў, прадстаўленых на Сусветных выставах. У сярэдзіне двадцатага стагоддзя наступствы індустрыялізацыі прымусілі людзей надаваць больш увагі тэхналагічным дасягненням. Усе сталі выдзяляць такія праблемы, як каардынацыя тэхнічнага прагрэсу і аховы навакольнага асяроддзя. У 1974 годзе ў маленькім амерыканскім гарадку Спокан прайшла Сусветная выстава пад дэвізам "Экалагічны прагрэс". Упершыню экалогія стала тэмай выставы. Гэта экспазіцыя заахвоціла інвестараў, якія ўклалі ў гарадское будаўніцтва 150 млн. долараў ЗША. Дзякуючы комплекснаму кіраўніцтву ў гарадку была ачышчана рака, створаны новы рачны парк, пабудаваныя оперны тэатр і канферэнц-зала.

Сусветная выстава перажыла змены. Людзі паступова ўсведамлялі, што гэта мерапрыемства павінна быць накіравана на пошук і вырашэнне агульных праблем чалавецтва. Пасля Сусветнай выставы ў Спокане наступныя выставы выбіралі тэмы, звязаныя з экалогіяй і аховай навакольнага асяроддзя. Сусветная выстава ў Шанхаі заклікае да правядзення экалагічнай выставы ЭКСПА і паступоваму развіццю. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040