На ЭКСПО-2010 у Шанхаі Беларусь мае намер паказаць усё лепшае, што ёсць у краіне
  2010-01-29 10:49:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Зараз Беларусь сур'ёзна рыхтуецца да ўдзелу ў Сусветнай універсальнай выставе "ЭКСПО-2010" у Шанхаі і мае намер паказаць на ёй кітайскім сябрам усё лепшае, што ёсць у краіне, заявіў амбасадар Беларусі ў Кітаі Анатоль Тозік у эксклюзіўным інтэрв'ю кар. агенцтва Сіньхуа ў перадпачатку 18-й гадавіны ўсталявання дыпстасункаў паміж двума краінамі.

А. Тозік сказаў, што Беларусь стала адной з першых краін, якія заявілі пра гатоўнасць удзельнічаць у ЭКСПО-2010, надаючы сур'ёзную ўвагу гэтаму мерапрыемству. Для эфектыўнай арганізацыі ўдзелу Беларусі ў ЭКСПО-2010 у краіне створаны спецыяльны камітэт на чале з віцэ-прэм'ерам. "Мы самі павільён не будуем, а арандуем. Плошча павільёну нашай краіны складае 1000 кв. м.", - паведаміў амбасадар.

Паводле словаў А. Тозіка, на працягу паўгода працы ЭКСПО-2010, акрамя сталага знаёмства наведвальнікаў з г. Менскам, Беларусь гатовая паказаць шэсць абласцей краіны па прынцыпе "Кожны месяц - адна вобласць". Амбасадар дадаў: "Мы жадалі б паказаць невялікія гарады з насельніцтвам 40-50 тыс чалавек, яны вельмі прыгожыя, у іх чыстае паветра, шмат рэк і азёраў."

А. Тозік паведаміў, што ў беларускім павільёне будуць выступаць прафесійныя і самадзейныя мастацкія калектывы краіны. Беларусь плануе выпусціць памятныя манеты, прысвечаныя ЭКСПО-2010, а таксама альбом з фотаздымкамі, якія захавалі эпізоды з жыцця беларусаў. У беларускім павільёне плануецца сустрэча вядомага беларускага спартсмена па настольным тэнісе Ўладзіміра Самсонава з кітайскімі аматарамі гэтага віду спорту.

А. Тозік займае пасаду амбасадара Беларусі ў Кітаі з 2006 году. "За апошнія чатыры гады я стаў сведкам шэрагу выдатных падзей, уключаючы 17-й з'езд КПК, Пекінскую Алімпіяду і імпрэзы, прысвечаныя 60-годдзю ўтварэння КНР, наступнай чаканай мною падзеяй стане ЭКСПО-2010", - адзначыў амбасадар, пажадаўшы паспяховага правядзення мерапрыемства, якое пройдзе з 1 траўня па 31 кастрычніка ў Шанхаі. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040