3 і 5 сакавіка ў Пекіне адкрыюцца адпаведна 3-я сесія ЎСНП 11-га склікання і 3-я сесія ЎК НПКСК 11-га склікання.
Гэтыя дзве сесіі прыцягваюць да сябе асаблівую ўвагу па некалькіх прычынах. Па-першае, гэты год - апошні год рэалізацыі 11-га пяцігадовага плану. Па-другое, у праект парадку дня будучых сесій уваходзяць слуханне і разгляд праекту ўнясення змяненняў у Закон КНР «Аб выбарах ва Ўсекітайскі сход народных прадстаўнікоў і мясцовыя народныя ўрады розных узроўняў». Акрамя таго, з 1 траўня па 31 кастрычніка 2010 году ў Шанхаі пройдзе выстава ЭКСПА-2010.
Як стала вядома, на 3-й сесіі ЎК НПКСК 11-га склікання, якая будзе працягвацца10 дзён, будуць прысутнічаць больш за 2000 членаў НПКСК. А ў 3-й сесіі ЎСНП 11-га склікання, якая працягнецца 9 дзён, прымуць удзел 3000 дэпутатаў.-0-