Сі Цзіньпін
  2010-03-19 10:02:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін - член ПК Палітбюро ЦК КПК

Ніжэй апісваецца біяграфія Сі Цзіньпіна - члена Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК 17-га склікання:

Сі Цзіньпін, ураджэнец павету Фупін правінцыі Шэньсі, нарадзіўся ў чэрвені 1953 году, па нацыянальнасці - Хань, у студзені 1969 году пачаў працоўную дзейнасць, у студзені 1974 г. уступіў у КПК. Выпускнік аспірантуры па курсе завочнага навучання па спецыяльнасці "Марксісцкая тэорыя і ідэйна-палітычнае выхаванне" Інстытуту гуманітарных і сацыяльных навук Універсітэту Цінхуа, доктар юрыдычных навук.

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, член Сакратарыята ЦК КПК, сакратар Камітэта КПК г. Шанхай.

У 1975 - 1979 гг. - Студэнт хіміка-тэхналагічнага факультэту Ўніверсітэту Цінхуа.

У 1979 - 1982 гг. - Сакратар Канцылярыі Дзяржсавета КНР і Канцылярыі ЦВС.

У 1982 - 1983 гг. - Намеснік сакратара Камітэта КПК павету Чжэндзін правінцыі Хэбэй.

У 1983 - 1985 гг. - Сакратар Камітэта КПК павету Чжэндзін правінцыі Хэбэй.

У 1985 - 1988 гг. - Член ПК Камітэта КПК і віцэ-мэр г. Сямэнь правінцыі Фуцзянь.

У 1988 - 1990 гг. - Сакратар Камітэта КПК акругі Ніндэ правінцыі Фуцзянь.

У 1990-1993 гг. - Сакратар Камітэта КПК і старшыня Пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў г. Фучжоў правінцыі Фуцзянь.

У 1993 - 1995 гг. - Член Бюро Фуцзяньскага правінцыйнага камітэта КПК, сакратар Камітэта КПК і старшыня Пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў г. Фучжоў правінцыі Фуцзянь.

У 1995 - 1996 гг. - Намеснік сакратара Камітэта КПК правінцыі Фуцзянь, сакратар Камітэта КПК і старшыня ПК СНП г.Фучжоў.

У 1996 - 1999 гг. - Намеснік сакратара Камітэта КПК правінцыі Фуцзянь.

У 1999 - 2000 гг. - Намеснік сакратара Камітэта КПК, выконваючы абавязкі кіраўніка адміністрацыі правінцыі Фуцзянь.

У 2000 - 2002 гг. - Намеснік сакратара Камітэта КПК і кіраўнік адміністрацыі правінцыі Фуцзянь.

У 2002 - 2002 гг. - Намеснік сакратара Камітэта КПК, а таксама в.аб. кіраўніка адміністрацыі правінцыі Чжэцзян.

У 2002 - 2003 гг. - Сакратар Камітэта КПК, а таксама в.аб. старшыні ўраду правінцыі Чжэцзян.

У 2003 - 2007 гг. - Сакратар Камітэта КПК і старшыня ПК СНП правінцыі Чжэцзян.

У 2007 - 2007 гг. - Сакратар Камітэта КПК г. Шанхай. (З кастрычніка 2007 году не з'яўляецца сакратаром Камітэта КПК г. Шанхай.)

З 2007 г. - член ПК Палітбюро ЦК КПК, член Сакратарыята ЦК КПК.

Кандыдат у члены ЦК КПК 15-га склікання, член ЦК КПК 16-га склікання, цяпер член ЦК КПК, Палітбюро ЦК КПК, ПК Палітбюро і Сакратарыята ЦККПК 17-га склікання.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040