Намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін прыбыў ва Ўладзівасток з візітам
  2010-03-22 08:58:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні прэм'ер-міністра Расеі, лідэра партыі "Адзіная Расея" Уладзіміра Пуціна, член Пастаяннага камітэту Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітаю / КПК /, намеснік старшыні Кітаю Сі Цзіньпін 20 сакавіка ў апоўдні па мясцовым часе прыбыў ва Ўладзівасток, пачаўшы такім чынам дзяржаўны візіт у Расею.

У аэрапорце Ўладзівастока Сі Цзіньпін распаўсюдзіў пісьмовую заяву, у якой гаворыцца, што Кітай і Расея з'яўляюцца сяброўскімі суседзямі і стратэгічнымі партнёрамі. Дзякуючы сумесным намаганням узаемны давер паміж Кітаем і Расеяй у палітычнай сферы пастаянна паглыбляецца, вынікі дзелавога супрацоўніцтва дзвюх краін становяцца ўсё больш плённымі, стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных і рэгіянальных справах становіцца ўсё больш цесным. Ён адзначыў, што здаровае і стабільнае развіццё кітайска-расейскіх адносінаў стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства адказвае карэнным інтарэсам дзвюх краін, ідзе на карысць міру і развіццю як у рэгіёне, так і на ўсёй планеце.

Кітайскі ўрад і КПК надаюць вельмі важнае значэнне развіццю адносінаў з Расеяй, заявіў Сі Цзіньпін. Падчас візіту ён правядзе сустрэчы з прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым, прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным і старшынёй Дзярждумы Расеі Барысам Грызловым. Бакі абмяняюцца меркаваннямі па пытаннях развіцця кітайска-расейскіх адносінаў і адносінаў паміж кіруючымі партыямі дзвюх краін, а таксама міжнародным і рэгіянальным пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Сі Цзіньпін і расейскі прэм'ер будуць разам прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця "Году кітайскай мовы". Сі Цзіньпін таксама выказаў упэўненасць у тым, што яго візіт абавязкова ўмацуе палітычны давер паміж дзвюма краінамі, надасць новы імпульс паглыбленню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, умацуе супрацоўніцтва паміж кіруючымі партыямі дзвюх краін, а таксама будзе садзейнічаць усебаковаму і паскоранаму развіццю кітайска-расейскіх адносінаў стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства.

Расея з'яўляецца першым прыпынкам падчас еўрапейскага турнэ намесніка старшыні Кітаю. Пасля візіту ў Расею ён наведае Беларусь, Фінляндыю і Швецыю-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040