"Карона Ўсходу" - Кітайскі нацыянальны павільён
Кітайскі нацыянальны павільён "Карона Ўсходу", пабудаваны ў рамках Сусветнай выставы ЭКСПО-2010 у Шанхаі, мае вышыню 63 метра, яго асноўны колер афармлення - чырвоны. Агульная плошча палацу - 70 тысяч кв. метраў. Агульная сума выдаткаў на пабудову будынка склала 1,5 млрд. юаняў. Гэты цудоўны будынак у традыцыйным кітайскім стылі з'яўляецца сталым будынкам і знаходзіцца ў парку ЭКСПО-2010 у цэнтры зоны ў раёне Пудун. Тут вылучаецца галоўны павільён які адпавядае дэвізу выставы "Лепшы горад - лепшае жыццё". Плошча нацыянальнага павільёну Кітаю складае 20 тысяч кв. метраў, рэгіянальных павільёнаў - 30 тысяч кв. метраў, павільёнаў ОАР Сянган, ОАР Аомэнь і правінцыі Тайвань - 3000 кв. метраў. Афіцыйнае будаўніцтва гэтага павільёну пачалося 18 снежня 2007 году.
Выкарыстанне павільёну пасля завяршэння Сусветнай выставы ЭКСПО2010 у Шанхаі
Стала вядома, што пасля завяршэння Сусветнай выставы ЭКСПО-2010 у Шанхаі Нацыянальны павільён стане базай для дэманстрацыі кітайскай культуры, гісторыі і мастацтва, а рэгіянальныя павільёны ператворацца ў звычайныя выстаўныя памяшканні, якія разам з тэматычнымі павільёнамі стануць месцам для правядзення розных выстаў і мерапрыемстваў.