Нацыянальны стадыён «Птушынае гняздо» знаходзіцца ў паўднёвай частцы Алімпійскага парку Пекіна. Гэта – найгалоўны стадыён пекінскай Алімпіяды. Яго плошча складае 21 га. Тут паспяхова і з размахам прайшлі цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў і Параалімпіяды, а таксама вялікая колькасць значных спаборніцтваў. Зараз стадыён адкрыты для ўсіх. -0-