Горы Лушань
  2010-04-29 15:56:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Горы Лушань размешчаныя на поўначы ад ракі Янцзы. З поўдня яны абмываюцца водамі возера Поянху, ганарліва ўзвышаючыся над ім сваімі востраканцовымі пікамі. Горныя схілы вакол Лушаня - даволі крутыя, а цэнтральная частка - даволі плоская, такія горы завуцца гарамі з профільным ландшафтам. Даўжыня горнага хрыбта Лушань складае прыкладна 25 кіламетраў, яго шырыня - 20 кіламетраў, агульная плошча - 302 квадратных кіламетра. У гэтым раёне налічваецца больш 90 знакамітых горных пікаў і вяршыняў. Галоўная вяршыня Даханьянфэн узвышаецца на 1474 метра над узроўнем мора. Горы Лушань - спадчыннікі гісторыі і культуры Кітая. Гістарычная спадчына Лушаня ўяўляе сабой багатую культурную панараму, якая асобным чынам злілася з прыродай і якая, безумоўна, цесна звязаная з духоўным і культурным жыццём кітайскай нацыі.

Ні адна з гор тут не падобная да другой, кожная адрозніваецца сваёй формай, абрысамі. У далінах паміж гор бягуць імклівыя ручаі і вадаспады; самы вядомы сярод іх - вадаспад Кайсянь. Зялёныя горы, рэкі, возера з'яўляюцца велічнай панарамай гор Лушань.

У гарах Лушань улетку вельмі прахалодна. 190 дзён у годзе іх ахутвае смуга, хаваючы таямнічыя абрысы вяршыняў Лушаня, а ў канцы вясны і пачатку лета горы цалкам апускаюцца ў імглістую смугу.

Спрадвеку горы Лушань вядомыя як Горы жыхароў неба. У Лушане было пабудавана мноства храмаў будыйскіх пагад і манастыроў. Горы Лушань, якія маюць вялікую прыцягальнасць, сталі калыскай рэлігійных вераванняў старажытнага Кітаю.

Лушань наведвалі знакамітыя паэты і навукоўцы, сярод іх вядомыя ўсяму свету Тао Юаньмін, Лі Бо, Бо Цзюі, Су Шы, Лу Ю, якія пакінулі нам больш 4 тыс. вершаў. Нямала выдатных дзеячаў культуры абралі ў свой час Лушань у якасці свайго прыстанку. Вышэйшая школа "Байлудун",якая захавалася і цяпер, была вышэйшай навучальнай установай, пабудаванай у 940 годзе нашай эры. Тут выкладаў нэаканфуцыянец Сунскай дынастыі Чжу Сі (1130-1200 гг.). Паступова гэтая школа стала важным цэнтрам феадальных пераўтварэнняў Кітая. Гістарычная спадчына Лушань уяўляе сабой багатую культурную панараму, якая асобным чынам злілася з прыродай, і якая, безумоўна, цесна звязаная з духам і культурным жыццём кітайскай нацыі.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040