Святкаванне 200-годдзя з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ў Нацыянальным Вялікім тэатры Пекіна.
  2010-08-09 15:03:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна, аднаго з самых вядомых кампазітараў ў гісторыі фартэпіяннай музыкі Польшчы і ўсяго свету, у розных краінах адбываюцца сёлета сотні канцэртаў і іншых мерапрыемстваў, каб аддаць належнае таленту і памяці гэтага вялікага маэстра. Кітай не з'яўляецца выключэннем.

Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў, сумесна з Камітэтам святкавання 200-годдзя з дня нараджэння Шапэна, прадстаўляе сёлета ў Пекіне са снежня 2009 года па снежань 2010 серыю канцэртаў. Таленавітыя і знакамітыя піяністы з сямі краін свету, уключаючы Кітай, Амерыку, Італію, Францыю, Расію, Японію і В'етнам пабывалі і наведаюць яшчэ сталіцу КНР з фартэпіяннымі канцэртамі, каб прадставіць да ўвагі публікі свае інтэрпрытацыі вядомых твораў класіка. Маладыя і знакамітыя, сталыя піяністы дзякуючы ўласнаму вопыту прадэманструюць не толькі віртуознае выкананне музыкі Шапэна, але і раскрыюць багаты, рамантычны, эмацыянальны свет яго шэдэўраў для публікі па-новаму.

Другое паўгодзе ў ліпені пачалося з двух незабыўных канцэртаў.

Маладая 22-гадовая кітайская піяністка Юдзя Ванг у сваёй праграме, напоўненай эмоцыямі, незвычайнай магутнасцю маладосці і выключнай тэхнікай выканання, узгадала падчас вечара, прысвечанага музыцы Шапэна і яшчэ аднаго сёлетняга юбіляра Роберта Шумана.

Пераможца конкурсу Фрыдэрыка Шапэна 1970 года Гарык Олсан (ЗША) прадставіў да ўвагі пекінскай публікі праграму з мазурак і прэлюдый кампазітара. Лёгка, прыгожа і разважліва выканаў ён цудоўныя творы кампазітара.

На працягу 2010 аматараў творчасці Шапэна чакаюць яшчэ сустрэчы с зоркамі фартэпіяннай музыкі. 21 жніўня ў Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў адбудзецца яшчэ адно цікавае выступленне. На гэты раз у госці да пекінцаў завітае Кіпрыян Катарыс – франка-кіпрыёцкі кампазітар і піяніст. Для свайго рэчытала ён абраў музыку Эдварда Грыга, Роберта Шумана і другі канцэрт для фартэпіяна Фрыдэрыка Шапэна з версіяй сола менавіта сёлетняга юбіляра.

Завершыцца святкаванне 200-годдзя з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ў Пекіне вялікім гала-канцэртам пераможцаў 6-га Міжнароднага конкурсу фартэпіяннай музыкі імя Шапэна 12 снежня 2010 года.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040