Таньчжасы – Храм драконавага стаўка і дзікай шаўкоўніцы
  2010-11-05 15:01:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі,

карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

У наваколлі Пекіна знаходзіцца вялікая колькасць старажытных храмаў, якія часта наведваюць тыя, хто прыязджае на экскурсію ў Пекін. Таньчжасы – старадаўні храм, пабудаваны ў 307 годзе ля падножжа гары, сярод дзевяці высокіх пікаў. Яго плошча – 2,5 гектара. Раскошныя павільёны храма – вельмі прыгожыя, яны размешчаны ў вызначаным строгім парадку. Пекінцы лічаць, што іх сталіца пабудавана ўжо пасля ўзвядзення Таньчжасы. Менавіта таму яго здаўна называюць Першым храмам кітайскай сталіцы.

На тэрыторыі храмавага комплексу

Калі вы пабываеце ў храме Таньчжасы, то абавязкова схадзіце да вялікага бронзавага катла храма. Гэта – яго скарб. Дыяметр катла – 4 метры, глыбіня – 2. Для таго, каб зварыць цэлы кацёл кашы, спатрэбіцца каля дзесяці гадзін. Кожны раз, калі кацёл трэба было пачысціць, манахі спачатку апускалі туды лесвіцу, а потым лезлі яго мыць.

Іншая храмавая каштоўнасць – старадаўняя зялёная 150-кілаграмовая каменная рыба. Мясцовыя жыхары лічаць, што гэта каменная статуя пазбаўляе ад хвароб.

Замежныя турысты

У Таньчжасы шмат высокіх старых дрэў; паўсюль чуваць спевы птушак. На тэрыторыі храма расце 40-метровае дрэва гінкга, якому ўжо больш за тысячу гадоў. Тоўсты ствол гінкга ахопліваюць сем-восем чалавек. Восенню ўсё лісце на ім становіцца залацістым, падобным да мільёнаў жоўтых матылькоў.

Дрэва гінкга

Бамбукавы лес

У 1957 годзе храм Таньчжасы ўключылі ў першую групу культурных помнікаў Пекіна, якія знаходзяцца пад асаблівай аховай дзяржавы. У 1978 годзе гарадскі ўрад выдзеліў грошы на 2-гадовы капітальны рамонт храма. У пачатку 1997-га Таньчжасы зноў расчыніў дзверы веруючым. А крыху пазней ён быў паўторна ўнесены Дзяржсаветам КНР у лік помнікаў культуры, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Уваходны білет каштуе 55 юаняў.

Ахвяравальныя свечкі

 

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040