У Пекіне закрылася 4-я сесія УК НПКСК 11-га склікання
  2011-03-14 10:04:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выканаўшы ўсе пункты парадку дня, 4-я сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 11-га склікання 13 сакавіка раніцай закрылася ў Доме народных сходаў у Пекіне.

Заключнае пасяджэнне вёў старшыня УК НПКСК Цзя Цінлінь. На ім прысутнічалі Ху Цзіньтаа, У Банго, Вэнь Цзябаа, Лі Чанчунь, Сі Цзіньпін, Лі Кэцян, Хэ Гацян і Чжоу Юнкан.

На заключным пасяджэнні прынята рэзалюцыя па дакладзе работы Бюро УК НПКСК, даклад Камісіі па прапановах УК НПКСК аб выніках праверкі ўнесеных на цяперашняй сесіі прапаноў і Палітычная рэзалюцыя сесіі.

У сваім выступленні Цзя Цінлінь адзначыў, што гэта сесія прайшла паспяхова. Удзельнікі выказалі меркаванні і вылучылі прапановы па дакладзе аб рабоце ўрада, праекта 12-га пяцігадовага плана народнагаспадарчага і сацыяльнага развіцця краіны, паскарэння трансфармацыі метадаў эканамічнага росту і мадэрнізацыі эканамічнай структуры, забеспячэння і паляпшэння жыцця насельніцтва, росквіту і развіцця сацыялістычнай культуры.

Сесія заклікае ўсе арганізацыі і членаў НПКСК цесна згуртавацца вакол ЦК КПК на чале з генеральным сакратаром Ху Цзіньтаа, высока несці вялікі сцяг будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай і, кіруючыся тэорыяй Дэн Сяапіна і важнай ідэяй «трайнога прадстаўніцтва», ператвараць у жыццё канцэпцыю навуковага развіцця, прыкладаць намаганні да ажыццяўлення 12-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і дасягнення новых поспехаў у галіне ўсебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства. - 0 -

1 2 3
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040