Група журналістаў з Беларусі, Украіны і Малдовы наведала Кітай
  2013-07-25 15:59:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу дзесяці дзён група журналістаў з Беларусі, Украіны і Малдовы наведала Пекін, правінцыю Шандунь і завяршыла сваё падарожжа ў Шанхаі. Мэта падобнай сустрэчы – пазнаёміцца з краінай, наладзіць больш цесныя стасункі паміж прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі і, натуральна, распавесці пра развіццё Кітая сваім чытачам і слухачам. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі намеснік кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, галоўны рэдактар Радыёстанцыі «Беларусь», галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», прадстаўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Праграма падарожжа была насычанай. Калі ў Пекіне госці з трох краін сустракаліся са сваімі калегамі з Міжнароднага тэлебачання Кітая і часопіса «Кітай», а таксама прадстаўнікамі іншых ЗМІ, то ў правінцыі Шаньдун была магчымасць пазнаёміццы з вытокамі кітайскай філасофіі і культуры. Яны пабывалі ў знакавых мясцінах – наведалі радзіму Канфуцыя горад Цюйфу, горы Таншань, паглядзелі на асаблівасці мастацтва рэгіёна. У Шанхаі - эканамічным цэнтры Паднябеснай, гасцей пазнаёмілі з дасягненнямі кампаніі "HUAWEI", з якой Беларусь актыўна супрацоўнічае, расказалі пра поспехі шанхайскага метрапалітэна, звярнулі ўвагу на сацыяльную абарону насельніцтва на прыкладзе аднаго з раёнаў мегаполіса. Вельмі шмат уражанняў пакінула гэта дзесяцідзённае падарожжа ў беларускай дэлегацыі, якое адбылося, дзякуючы прапанове Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Кітая, пры пасрэдніцтве Пасольства КНР у Мінску. Намеснік старшыні Саюза журналістаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін прызнаўся, што для яго гэта паездка прынесла шмат новай інфармацыі, якой ён хоча падзяліцца са сваімі суайчыннікамі. Па слядах сваіх шляхоў мой суразмоўца напіша некалькі артыкулаў, але галоўная думка, якую ён хоча сцвярджаць – Беларусь выбрала надзейнага і добрага стратэгічнага партнёра і нам ёсць, аб чым гаварыць і знаходзіць прастору для сумеснай дзейнасці. Дарэчы, як прызнаўся Вадзім Гігін, с кітайскімі калегамі супрацоўніцтва вядзецца даўно. У Беларусі знаходзіцца прадстаўніцтва агенства «Сіньхуа», іншых медый Кітая, таксама як і ў Кітаі працуюць беларускія журналісты. Аднак, перакананы мой суразмоўца, ёсць вельмі шмат прасторы для творчасці, для інфармацыі адно аб адным, перш за ўсё праз асобы простых жыхароў абедзвюх краін, іх лёсаў, памкненняў і поспехаў. Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін падзяліўся роздумамі і ўражаннямі пра сваё падарожжа і пра перспектывы адносін дзвюх краін.


Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040