Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Па вуглах Забароненага горада ў Пекіне ўзвышаюцца чатыры па-майстэрску збудаваныя вежы. Усе пекінцы ведаюць, што форма гэтых вежаў мае адмысловую назву, даслоўна – "дзевяць бэлек, васямнаццаць падпорак і семдзесят два вільчакі".
Варта сказаць, што пры першапачатковым будаўніцтве Гугуна гэтых вежаў не было, і здавалася, што ў вонкавым абліччы горада чагосьці не хапае. У 1402 годзе прынц Янь дынастыі Мін быў узведзены на трон як імператар Юнлэ ў Наньцзіне. У сваю бытнасць прынцам ён жыў у Пекіне, таму пасля каранацыі вырашыў перанесці сталіцу менавіта ў Пекін. Выклікаўшы да сябе міністра, імя якога гісторыя не захавала, імператар загадаў пабудаваць па вуглах сцен Забароненага горада вежы, якія ён бачыў у сне.