Упершыню 200 дзяцей з Беларусі адправіліся на аздараўленне ў Кітай
  2014-08-11 17:55:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пятніцу 200 беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад аварыі ў Чарнобылі, адправіліся на аздараўленне ў Кітай. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык, які разам з надзвычайным і паўнамоцным паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цімінам праводзіў дзяцей у Нацыянальным аэрапорце.

Такое падарожжа стала магчымым дзякуючы пашырэнню сфер супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем - эканамічныя сувязі пераходзяць ў гуманітарныя і сацыя-культурныя.

"Усе выдаткі ўзяў на сябе кітайскі бок. Шанс пабываць у Кітаі далі самым таленавітым - пераможцам інтэлектуальных і творчых конкурсаў, выдатнікам вучобы", - сказаў Цуй Цімін.

Між тым, у Міністэрстве адукацыі Беларусі выказалі спадзяванне, што такія паездкі стануць штогадовай традыцыяй. --0--

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040