Развіццё беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку стане тэмай абмеркавання падчас візіту ў Беларусь першага віцэ-прэм'ера Дзяржсавета Кітая Чжана Гаалі.
  2014-10-30 16:01:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Значны праект двухбаковага супрацоўніцтва будзе абмяркоўвацца падчас візіту ў Беларусь першага віцэ-прэм'ера Дзяржсавета Кітая Чжана Гаалі. На сённяшні момант завершана праектаванне першай чаргі парку. У фінальнай стадыі знаходзіцца будаўніцтва знешняй інфраструктуры - зона адказнасці Беларусі.

Закладка першага каменя ў прысутнасці афіцыйных асоб абедзвюх краін, якая адбылася ў першай палове года, - пралог да стварэння будынка, дзе будзе размешчана кіруючая кампанія і офісы першых рэзідэнтаў парку. Чакаецца, што яны размесцяць на гэтай тэрыторыі свае лабараторыі і вытворчасці.

«Трэба разумець, што наяўнасць рэзедэнтаў тады будзе аб'ектыўнай, калі яны пабудуюць вытворчасці і пачнуць працаваць у парку. Пакуль гэта толькі дакументальна зафіксаваны намер.

Давядзецца яшчэ шмат зрабіць: патрабуецца стварэнне ўнутранай інфраструктуры, крыніцы фінансавання якой удакладняюццаі будуць абмяркоўвацца падчас візіту.

Казаць пра першыя тэрміны вытворчасці больш смела я б стаў, называючы 2016 год», --пракаментаваў сітуацыю пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040