Інтэрв'ю Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі Віктара Буры карэспандэнту МРК напярэдадні візіта ў Мінск першага намесніка прэм'ер-міністра Дзяржсавета КНР Чжана Гаалі
  2014-10-30 16:03:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 26 верасня Беларусь наведае Першы намеснік прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі. Напярэдадні мы сустрэліся з паслом Беларусі ў Кітаі Віктарам Бурай.

Візіт Першага віцэ-прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжана Гаалі ў Беларусь з'яўляецца працягам развіцця і павышэння ўзроўню двухбаковых адносін. «Гэта вынік падпісання дэкларацыі аб усталяванні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем падчас леташняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў КНР», -лічыць пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура. «За мінулыя месяцы мы ўжо правялі каля 20 двухбаковых візітаў.

Наведванне КНР прэм'ер-міністрам Беларусі ў пачатку гэтага года таксама пацвярджае нашы намеры: ад дэкларацыі мы перайшлі да праграмы развіцця партнёрства. Ужо прайшлі пасяджэнні двухбаковых камісій па розных напрамках. Вераснёўскі візіт віцэ-прэм'ера Беларусі Анатоля Тозіка для правядзення першага міжурадавага пасяджэння камітэта на ўзроўні віцэ-прэм'ераў даказвае, што праца паміж нашымі краінамі вядзецца актыўная », - каментуе пасол Беларусі ў Кітаі.

На яго думку, наведванне Першым віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР Чжанам Гаалі Беларусі стане сур'ёзным унёскам у двухбаковыя адносіны. Рыхтуецца да падпісання пакет дакументаў і дамоўленасцяў, але больш важным стане дыялог на ўзроўні прэзідэнта і прэм'ер-міністра.

Падчас візіту адбудзецца агульны абмен меркаваннямі. Сёння, згодна з пратаколам, у другой палове дня адбудзецца сустрэча Прэзідэнта Беларусі і першага віцэ-прэм'ера КНР. Адбудзецца дыялог таксама і з прэм'ер-міністрам краіны Міхаілам Мясніковічам.

Рыхтуецца да падпісання крэдытнае пагадненне паміж ААТ «АСБ Беларусбанк» і Эксімбанкам Кітая аб фінансаванні будаўніцтва лініі па вытворчасці віскознай цэлюлозы --неабходнага звяна ў ланцужку папяровай прамысловасці. Гэта новы праект разам з іншымі, якія абмяркоўваюцца. Будзе падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам фінансаў РБ, Банкам развіцця Беларусі і Дзяржаўным банкам развіцця КНР, які прадугледжвае адкрыццё крэдытнай лініі па фінансаванні малога бізнэсу.

Міністэрствы культуры абедзвюх краін падрыхтавалі да падпісання мемарандум аб стварэнні культурных цэнтраў. Гэта паслужыць лепшаму разуменню традыцый і мастацтва дзвюх краін і дасць у поўнай меры праявіцца народнай дыпламатыі, - лічыць пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040