Новы віток дзейнасці паміж Беларуссю і Кітаем - развіццё транспартных зносінаў
  2014-10-30 16:11:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь бачыць сябе ўдзельнікам канцэпцыі, вылучанай Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам аб пабудове эканамічнага поясу Шаўковага шляху, адзначыў у эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнтам МРК пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура.

Беларусь - перакрыжаванне шляхоў з усходу на захад і з поўначы на поўдзень.

«Кантэйнерныя цягнікі, аўтамабільныя і авія- перавозкі - гэта прадмет нашай цікавасці і магчымасцяў. Мы шукаем шляхі дадатковага напаўнення таварапатоку гэтых кірункаў. Сумесна з кітайскімі партнёрамі мы працуем па стварэнні сучаснай дарожна-транспартнай інфраструктуры. Першыя электравозы пад шырокую каляіну, створаныя адмыслова для Беларусі ў Кітаі, з'явіліся на прасторы СНД. Беларусь рыхтуецца да закупкі чарговай партыі, што дазволіць пераўзброіць айчынны цягавы склад. Акрамя таго, мы рэалізавалі праект па электрафікацыі чыгункі, што павялічыць яе прапускную здольнасць. Беларусь разам з кітайскімі партнёрамі рэканструюе аўтамабільныя дарогі. Гэта дае поўную ўпэўненасць у тым, што мы будзем запатрабаваныя. А рэалізацыя галоўнага буйнога праекта нашага супрацоўніцтва -- беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку дапаўняе і суправаджае паняцце эканамічнага поясу Шаўковага шляху - фарміраванне тавару, а не толькі яго перамяшчэння па краіне ",-- сказаў Віктар Бура.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040