Вынікі эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем
  2014-10-30 16:11:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тавараабарот паміж Беларуссю і Кітаем складае тры мільярды долараў ЗША. «Мы ўпэўнена ўтрымліваем гэтую лічбу і стараемся яе павялічваць», - адзначыў пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура ў інтэрв'ю карэспандэнтам МРК.

У эканамічным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі, паводле слоў пасла Беларусі, змянілася структура. З боку Кітая паступаюць інвестыцыі, з беларускага - умацоўваюцца пазіцыі па насычэнні кітайскага рынку складанай машынатэхнічнай прадукцыяй. Беларусь з поспехам пастаўляе ў Кітай кар'ерныя самазвалы. Акрамя таго, на тэрыторыі КНР збіраюцца беларускія трактары, камбайны, працягваецца дзейнасць па стварэнні новых зборачных вытворчасцей. Акрамя правінцыі Хэйлунцзян ужо задзейнічаны іншыя рэгіёны краіны - правінцыі Ганьсу, Хэбэй і Унутраная Манголія.

Яшчэ адной важнай сферай дзейнасці пасол Беларусі назваў экспарт калійных угнаенняў.

«Мы актыўна адпрацавалі пастаўкі нашых угнаенняў і здолелі аднавіць рынак паміж дзвюма краінамі, наблізіліся да яго гістарычнага максімуму. Пры гэтым, пастаўкі і іх якасць дыверсіфікаваліся. Колькасць нашых кітайскіх партнёраў павялічылася, што стварае ўпэўненасць у павышэнні аб'ёмаў паставак. Такім чынам, мы ўжо зможам разважаць і аб павелічэнні валютных паступленняў у бюджэт Беларусі », - адзначыў Віктар Бура.

Ён падкрэсліў, што паспяховыя праекты, якія ўжо былі ажыццёўлены, пацвярджаюць эфектыўнасць сумеснай працы. Абнаўленне трох цэментных заводаў з выкарыстаннем кітайскіх тэхналогій дало свой вынік і знізіла энергазатраты на вытворчасць, паменшыўшы сабекошт прадукту і зрабіўшы яго канкурэнта здольным.

Былі рэканструяваны магутнасці па паглыбленай перапрацоўцы лесу. Да паспяховага напрамку дзейнасці пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура адносіць таксама будаўніцтва з дапамогай кітайскіх інвестыцый завода па вытворчасці кардона ў г. Добрушы Гомельскай вобласці і праект, які будзе абмяркоўвацца падчас візіту першага намесніка прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжана Гаалі ў Беларусь - завод па вытворчасці цэлюлозы. «Гэта дазволіць краіне стаць менш залежнай ад імпарту замежнай сыравіны», - падкрэсліў пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040