Крытэрыи выбару гарадоў
  2011-05-25 15:25:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1. Разнастайны культурны змест.

Лепшы горад той, які ўсебакова адлюстроўвае разнастайнасць культуры. Гэта не толькі традыцыйная культура, якая склалася на працягу стагоддзяў, але і ўплыў знешніх плыняў і развіццё сучасных культурных напрамкаў. Горад, у якім аднолькава развіваюцца ўсе аспекты розных культур, мае больш шансаў для росквіту і захавання гістарычнай спадчыны.

2. Жывая гістарычная культурная спадчына.

Горад, які па праве можна назваць горадам культуры, павінен мець багатую гістарычную спадчыну. Напрыклад, тут у былыя часы мог адбыцца палацавы пераварот, ці ў гэтым горадзе здаўна існавалі традыцыйныя рамёствы і г.д.

3. Культурныя мерапрыемствы

Горад павінен ажыццяўляць падтрымку розных культурных мерапрыемстваў. Канцэрты і фестывалі нацыянальных культур надаюць гораду жыццярадасную атмасферу. Такім чынам не толькі ажыццяўляецца перадача спадчыны, але і фарміруюцца новыя культурныя каштоўнасці – доказ жыццяздольнасці горада.

4. Развіццё індустрыі культуры

Квітнеючая індустрыя культуры – гэта вынік злучэння культурных дасягненняў і навуковай творчасці, што адлюстроўвае здольнасць аднаўлення культурнай спадчыны ў такіх гарадах. У наш час толькі той горад можа называцца горадам мастацтва і культуры, які ўмела спалучае ў сабе традыцыі і новыя культурныя накірункі.

5. Адкрыты культурны абмен

Толькі ў працэсе адкрытага культурнага абмену з гарадамі і краінамі горад мае магчымасць прадэманстраваць свае асаблівасці. Азнаямленне са станоўчым вопытам дасць новы штуршок развіццю горада.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040