Турфан
  2011-05-27 15:14:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Турфан знаходзіцца ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР, ля паўднёвага падножжа гор Цяньшань. Гэты велізарны транспартны вузел злучае Сіньцзян з Цэнтральнай і Паўднёва-ўсходняй Азіяй. У даўнія часы горад быў важным перавалачным пунктам на Вялікім шаўковым шляху. Тут зліваюцца ўсходняя і заходняя культуры.

Турфан – буйны турыстычны цэнтр на захадзе Кітая, вядомы не толькі сваімі краявідамі, але і гістарычнымі помнікамі мінулага. Тут можна паглядзець на палацы і старажытныя пахаванні, з'ездзіць у пячорна-храмавы комплекс.

Вогненная гара, гарадзішча Гаачан і Мінарэт Аміна – гэтыя ўнікальныя помнікі культуры прыцягваюць турыстаў з усяго свету.

Турфан – радзіма знакамітага вінаграду кішміш. Вінаграднікі цягнуцца ўздоўж цэнтральных вуліц на многія кіламетры.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040