Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая 2011
  2011-05-27 10:17:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая 2011" - гэта інтэрактыўнае мерапрыемства, у якім могуць удзельнічаць інтэрнэт-карыстальнікі з усяго свету. Гэты конкурс зацікавіць першым чынам тых, хто наведвае наш сайт і слухае наша радыё.

Усё роўна, дзе вы знаходзіцеся: калі ў вас ёсць інтэрнэт, з яго дапамогай на нашым сайце на сваёй роднай мове вы зможаце прачытаць і даведацца пра цудоўны старажытны Кітай і пазнаёміцца з яго шматлікімі прыгожымі гарадамі. Вы таксама маеце магчымасць даць ацэнку гэтым гарадам, прагаласаваўшы за той, які вам найбольш спадабаўся.

Пекін, Цюйфу, Лхаса, Вялікая кітайская сцяна, родны горад Канфуцыя... Гэтыя гістарычныя мясціны паўстануць перад вашымі вачыма ва ўсёй прыгажосці, як быццам вы знаходзіцеся там і знаёміцеся на свае вочы з усімі славутасцямі.

"Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая 2011" - гэты праект ажыццяўляецца сайтам СRI на розных мовах з удзелам замежных СМІ. Мы збіраем каментарыі і ацэнкі, якія пакідаюць інтэрнэт-карыстальнікі, адначасова прапануем усяму свету турыстычныя, культурныя і гуманітарныя інфармацыйныя рэсурсы, якія маюць кітайскую спецыфіку.

Запрашаем усіх прыняць удзел у праекце "Рэйтынг лепшых гарадоў Кітая 2011", які дасць вам шанс для займальнага віртуальнага падарожжа па краіне.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040