Гуйлінь
  2011-05-30 17:03:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  








Гуйлінь - адміністрацыйны цэнтр у Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне КНР, на беразе ракі Ліцзян. Размешчаны ў маляўнічай мясцовасці з карставымі ўтварэннямі.

Заснаванне Гуйліня адносяць да IV ст. да н. э., аднак значэнне для кітайскай гісторыі ён набывае ў эпоху дынастый Тан і Сун. Для забеспячэння раскватараванага тут пагранічнага палка быў прарыты канал Лінцюй, які злучыў вярхоўі ракі Ліцзян (басейн Жамчужнай ракі) з вярхоўямі ракі Сянцзян (басейн Янцзы).

Такія адметныя мясціны, як Холм слановага хобата і Пячора сямі зорак прыцягваюць у Гуйлінь турыстаў з усяго Кітая.

Гуйлінь належыць да паўднёва-заходняй часткі горнай сістэмы Наньлін, сярэдняя вышыня над узроўнем мора - 150 метраў. Клімат трапічны, мусонны, з кароткай зімой. Сезоны выяўлены, аднак усе яны характарызуюцца вялікай колькасцю ападкаў. Сярэднегадавая тэмпература - 18,9 градуса. Найбольш гарачы месяц – жнівень, яго сярэдняя тэмпература - 23 градусы. Найбольш халодны - студзень, яго сярэднемесячная тэмпература складае 15,6 градуса.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040