Сіань
  2011-05-30 10:56:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 








Дэвіз горада: старажытная сталіца Хуася, маляўнічы Сіань.

Горад знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі Шэньсі і з'яўляецца яе адміністрацыйным цэнтрам. Сіань уваходзіць у шэраг 15 найбуйнейшых гарадоў краіны, якія маюць субправінцыйны статус, сусветна вядомы як гістарычны і культурны цэнтр, найбуйнейшы ў Паўночна-Заходнім Кітаі цэнтр касмічнай, машынабудаўнічай, тэкстыльнай і абароннай прамысловасці.

Клімат горада - умераны мусонны. Сярэднегадавая тэмпература складае плюс 13,7 градуса, колькасць ападкаў - 507,7 мм.

Сіань - адзін з самых старажытных кітайскіх гарадоў. У гісторыі Кітая 13 дынастый усталёўвалі тут сталіцу дзяржавы. У эпоху неаліту гэты рэгіён быў заселены земляробчымі плямёнамі, якія стварылі культуру Яншаа. У вёсцы Баньпо знойдзена круглае і чатырохкутнае жытло, пабудаванае з гліны на драўляным каркасе з ачагом у цэнтры, каменныя і касцяныя прылады працы. Над значнай часткай раскопак узведзены спецыяльны павільён, побач знаходзіцца музей.

Сіань -- вядомы турыстычны цэнтр. У горадзе размешчана шмат вядомых турыстычных аб'ектаў, уключаючы Гістарычны музей, трохярусныя вежы Чжунлоу і Гулоу, пагады Даяньта і Сяаяньта і інш.

Сусветную славу прынёс Сіаню манументальны маўзалей Цынь Шыхуана - першага імператара Кітая, які кіраваў у 221-207 гг. да н.э., і яго Тэракотавае войска, якія знаходзяцца за 40 км на ўсход ад цэнтра горада. У 1987 г. маўзалей Цынь Шыхуана занесены ў Рэестр аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040