Сад сціплага чыноўніка
  2015-04-28 18:52:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нягледзячы на тое, што да нашых дзён ад першапачатковага парку захаваўся толькі цэнтральны ўчастак, Сад сціплага чыноўніка да гэтага часу лічыцца адным з самых маляўнічых і вытанчаных садова-архітэктурных ансамбляў у Кітаі.

Сучасны сад складаецца з трох частак – усходняй, цэнтральнай і заходняй, звязаных паміж сабой вялікай сажалкай. Усходні сад, адразу за уваходам, складаецца з некалькіх павільёнаў і невялікай сажалкі з лотасамі, абкружанай міртавымі дрэвамі – традыцыйным сімвалам чысціні і бязгрэшнасці. Ва Усходнім садзе знаходзіцца Блакітны павільён, які навісае над возерам; васьмівугольная Вежа вясновага неба; Зала духмянай травы сорга, адкрытая з чатырох бакоў і ўвянчаная шатровым дахам. Унутры залы можна ўбачыць майстэрскую разьбу па самшыце са сцэнамі з вядомай драматычнай п'есы «Рамантыка Заходняй палаты" (дынастыя Юань, драматург Ван Шыфу).

1 2 3 4
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040