На працягу дзесяці дзён група журналістаў з Беларусі, Украіны і Малдовы наведала Пекін, правінцыю Шандунь і завяршыла сваё падарожжа ў Шанхаі. Мэта падобнай сустрэчы – пазнаёміцца з краінай, наладзіць больш цесныя стасункі паміж прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі і, натуральна, распавесці пра развіццё Кітая сваім чытачам і слухачам. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі намеснік кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, галоўны рэдактар Радыёстанцыі «Беларусь», галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», прадстаўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Праграма падарожжа была насычанай. Калі ў Пекіне госці з трох краін сустракаліся са сваімі калегамі з Міжнароднага тэлебачання Кітая і часопіса «Кітай», а таксама прадстаўнікамі іншых ЗМІ, то ў правінцыі Шаньдун была магчымасць пазнаёміццы з вытокамі кітайскай філасофіі і культуры. Яны пабывалі ў знакавых мясцінах – наведалі радзіму Канфуцыя горад Цюйфу, горы Таншань, паглядзелі на асаблівасці мастацтва рэгіёна. У Шанхаі - эканамічным цэнтры Паднябеснай, гасцей пазнаёмілі з дасягненнямі кампаніі "HUAWEI", з якой Беларусь актыўна супрацоўнічае, расказалі пра поспехі шанхайскага метрапалітэна, звярнулі ўвагу на сацыяльную абарону насельніцтва на прыкладзе аднаго з раёнаў мегаполіса.