Група журналістаў з Беларусі, Украіны і Малдовы наведала Кітай
  2015-04-28 18:53:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вельмі шмат уражанняў пакінула гэта дзесяцідзённае падарожжа ў беларускай дэлегацыі, якое адбылося, дзякуючы прапанове Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Кітая, пры пасрэдніцтве Пасольства КНР у Мінску. Намеснік старшыні Саюза журналістаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін прызнаўся, што для яго гэта паездка прынесла шмат новай інфармацыі, якой ён хоча падзяліцца са сваімі суайчыннікамі. Па слядах сваіх шляхоў мой суразмоўца напіша некалькі артыкулаў, але галоўная думка, якую ён хоча сцвярджаць – Беларусь выбрала надзейнага і добрага стратэгічнага партнёра і нам ёсць, аб чым гаварыць і знаходзіць прастору для сумеснай дзейнасці.

Дарэчы, як прызнаўся Вадзім Гігін, с кітайскімі калегамі супрацоўніцтва вядзецца даўно. У Беларусі знаходзіцца прадстаўніцтва агенства «Сіньхуа», іншых медый Кітая, таксама як і ў Кітаі працуюць беларускія журналісты. Аднак, перакананы мой суразмоўца, ёсць вельмі шмат прасторы для творчасці, для інфармацыі адно аб адным, перш за ўсё праз асобы простых жыхароў абедзвюх краін, іх лёсаў, памкненняў і поспехаў.

Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін падзяліўся роздумамі і ўражаннямі пра сваё падарожжа і пра перспектывы адносін дзвюх краін.


1 2
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040