Ціндаа вітае сяброў
  2014-09-05 10:08:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК.jpg

Зусім нядаўна ў Пекіне і Ціндаа пабывала група школьнікаў з Беларусі. Гэты сяброўскі візіт нельга назваць выпадковым, таму што ён – вынік плённага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Рэспублікай Беларусь. Па выніках візіту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, які адбыўся ў ліпені мінулага года, кіраўнікі дзвюх краін дамовіліся аб паездцы двухсот беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у Кітай на 10 дзён. У пекінскім будынку Дзяржаўнага савета школьнікаў з Беларусі і іх настаўнікаў вітаў член Дзяржсавета КНР Ян Цзячы.

- Паважаныя педагогі, дарагія дзеці з Беларусі, добры дзень! Ведаеце, у вас вельмі высокі статус, таму што вы з'яўляецеся гасцямі Сі Цзіньпіна. Таму дазвольце мне ад імя старшыні Сі Цзіньпіна горача павітаць вас. Вас чакае шмат займальных мерапрыемстваў у Пекіне і Ціндаа. Таму я ўпэўнены, што вы добра і весела праведзяце тут час у якасці ганаровых гасцей нашага паважанага старшыні. Я вельмі спадзяюся, што вы будзеце расці вясёлымі і здаровымі.


1 2 3 4 5 6
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040