Ціндаа вітае сяброў
  2014-09-05 10:08:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Марское ўзбярэжжа складае арганічную частку горада Ціндаа. І нават там, дзе мора не відаць, адчуваецца яго маўкліва-спакойная прысутнасць. У Алімпійскім цэнтры паруснага спорту ў гавані Фушань у Ціндаа я пачуў, як дзеці абмяркоўвалі Жоўтае мора: "Яно такое падманлівае – выглядае як мора, але не пахне салёным марскім паветрам. Здаецца, яно зусім не салёнае!". Дзеці з задавальненнем гулялі па Алімпійскім цэнтры, фатаграфаваліся і дзяліліся ўражаннямі.

- Ігнаценка Ангеліна, я жыву і вучуся ў горадзе Чэрыкаве, школа нумар 1. Я за мяжой першы раз і мне тут вельмі падабаецца. Тут усё так прыгожа. Першы раз я ў такім вялікім горадзе, дзе ёсць мора. Першы раз я пабывала ў Кітаі. Вельмі даўно хацела пабываць у гэтай краіне. Мама, вядома, хвалявалася, але я ёй сказала, што ўсё будзе добра. І таму мы з дзяўчынкамі, маімі аднакласніцамі, прыехалі сюды. І мы тут пасябравалі з новымі людзьмі, мы знайшлі новыя сімпатыі. І нам дораць кучу падарункаў. Пра атэль – наогул слоў няма, нас кормяць шведскім сталом. Тут усё вельмі крута! Пакоі ў нас як у знакамітасцяў! Такіх эмоцый я ні разу не адчувала. Вось зараз мы знаходзімся ля мора, я ўжо на моры не была гадоў пяць! Мы зрабілі вельмі шмат фотак, нас тут заўсёды фатаграфуюць. Мы сустрэлі шмат новых сяброў з Кітая, мы былі на канцэртах, у цырку, мы наведвалі Вялікую Кітайскую сцяну. І там былі пачуцці такія захапляльныя. Калі мы прыедзем дадому, я раскажу пра гэта падарожжа ўсім сваім аднакласнікам, і яны мне не павераць. Тут, напэўна, самае лепшае месца на зямлі! Я хачу яшчэ раз пабываць у Кітаі.

- Папкова Каця, я з 2-й школы горада Слаўгарада. Тут ёсць мора, тут вельмі прыгожа, вельмі пазнавальна для дзяцей. У мяне з'явілася шмат сяброў. Спадзяюся, я буду кантактаваць з імі, калі прыеду ў Беларусь.

- Я – Даніла з Лунінецкага раёна. Да паездкі ў Кітай я няшмат ведаў пра гэту краіну, так, некалькі адметных мясцін. Калі я вярнуся з Кітая, я раскажу сваім родным і сябрам, што мне вельмі спадабалася тут, былі вельмі цікавя адметныя мясціны, прыгожыя гарады – усё было класна, а кітайская ежа – смачная!

КАР: - Дарэчы, пра кітайскую ежу...

А.Ігнаценка: - Тут ядуць розную агародніну, садавіну; тут розныя соусы, салаты, якія мы пакаштавалі. І я навучылася есці кітайскімі палачкамі, вельмі цікава, дарэчы. Усё вывальваецца з рук, часам, але гэта не бяда. Мы спрабуем есці так, як гэта робяць нашы кітйскія сябры. Я пакаштавала салаты розныя – такі спецыфічны смак яны маюць!

КАР: - А як "пельмені" па-кітайску? Ты ведаеш?

А.Ігнаценка – Не!

КАР: - Дзяацзы.

А.Ігнаценка - Дзяацзы? Дзякуй! Я запомню!


1 2 3 4 5 6
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040