Карэспандэнты замежных СМІ пабывалі ў Вёсцы ваеннага параду
  2009-09-15 11:09:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 кастрычніка на пекінскай плошчы Цяньаньмэнь адбудзецца ўрачысты вайсковы парад, прысвечаны 60-й гадавіне ўтварэння КНР. 10 верасня Вёска ваеннага параду, якая знаходзіцца ў Шахэ на паўночнай ўскраіне Пекіна, расчыніла свае «вароты» для журналістаў замежных СМІ. Карэспандэнты больш чым 30 замежных СМІ, у тым ліку агенцтва CNN, Рэйтэр і Франс-прэс, накіраваліся ў Вёску ўзяць інтэрв'ю.

Вёска ваеннага параду ў Шахэ - галоўнае месца рэпетыцыі ваеннага параду, які адбудзецца 1 кастрычніка. Тут ўзброеныя марскія, сухапутныя, ваенна-паветраныя сілы НОАК праводзяць падрыхтоўку да вайсковага параду. Замежныя карэспандэнты паглядзелі трэніроўку салдат і ўзялі ў іх інтэрв'ю. Як паведамляецца, усяго 14 воінскіх падраздзяленняў прымуць удзел у ваенным парадзе 1 кастрычніка.

Пасля замежныя карэспандэнты заявілі, што адкрыццё Вёскі ваеннага параду дэманструе празрыстасць і адкрытасць кітайскай арміі. Цягавітыя і працавітыя кітайскія ваенныя зрабілі на іх глыбокае ўражанне. Яны спадзяюцца праз 20 дзён ўбачыць выдатнае выступленне кітайскіх ваенных.


1 2 3
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040