Вэнь Цзябао: рэформа, адкрытасць і сацыялістычная мадэрнізацыя адзначыліся новымі важнымі поспехамі ў Кітаі ў 2009 г.
  2010-03-08 10:17:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мінулым годзе Кітай дасягнуў новых важных поспехаў у ператварэнні ў жыццё палітыкі рэформаў і адкрытасці, а таксама ў паскарэньні працэсу сацыялістычнай мадэрнізацыі. Пра гэта сказаў прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на 3-й сесіі ЎСНП 11-га склікання, якая адкрылася 5 сакавіка ў першай палове дня ў кітайскай сталіцы.

Як адзначыў прэм'ер, 2009 год - самы цяжкі ў развіцці нашай эканомікі з пачатку новага стагоддзя. У мінулым годзе ў гэты самы час міжнародны фінансавы крызіс усё яшчэ працягваў пагаршацца, сусветная эканоміка перажывала глыбокі спад, і наша эканоміка апынулася пад сур'ёзным ударам. Экспарт значна скараціўся, нямала прадпрыемстваў аказалася ў цяжкім стане, а некаторых нават прыйшлося спыніць вытворчасць і зачыніцца. Рэзка ўзрасла колькасць беспрацоўных, сялянскія рабочыя вялізнымі партыямі вярталіся ў вёску, рост эканомікі крута пайшоў уніз. Але ў такой надзвычай цяжкай сітуацыі шматнацыянальны народ краіны пад цвёрдым кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Кітаю, смела выступіўшы насустрач цяжкасцям, адзінымі і мужнымі намаганнямі належна адказаў на наплыў міжнароднага фінансавага крызісу і першым у свеце дамогся ажыўлення эканомікі. Рэформа, адкрытасць і сацыялістычная мадэрнізацыя адзначыліся новымі важнымі поспехамі.

Вэнь Цзябао сказаў, што ў мінулым годзе валавы ўнутраны прадукт / ВУП / краіны дасягнуў 33,5 трлн юаней, перавысіўшы паказчык папярэдняга году на 8,7 %. Фінансавыя даходы склалі 6,85 трлн юаней, г.зн. выраслі на 11,7 %. Вытворчасць збожжа паднялася да 531 млн тон, дасягнуўшы новай гістарычнай вышыні пры непрерыўнам шасцігадовым росце. Колькасць працаўладкаваных у гарадах і пасёлках павялічылася на 11,02 млн чалавек. Сярэднедушавыя даходы гарадскога насельніцтва, якія знаходзяцца ў яго непасрэдным распараджэнні, склалі 17.175 юаней, а чыстыя сярэднедушавыя даходы сельскага - 5153 юаня. Гэта значыць, што яны фактычна выраслі на 9,8 і 8,5 %. У краіне зноў зроблены цвёрды і ўпэўнены крок у бок поўнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства.

Практыка зноў пацвердзіла, што гістарычны працэс вялікага адраджэння кітайскай нацыі не спыніць ніякімі цяжкасцямі і перашкодамі, падкрэсліў кітайскі прэм'ер.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040