Се Сюйжэнь: у 2010 годзе Кітай будзе праводзіць актыўную фінансавую палітыку галоўным чынам у 5 напрамках
  2010-03-08 10:24:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр фінансаў КНР Се Сюйжэнь 6 сакавіка на прэс-канферэнцыі, арганізаванай у рамках 3-й сесіі ЎСНП 11-га склікання, якая праходзіць у Пекіне, заявіў, што ў гэтым годзе Кітай будзе праводзіць актыўную фінансавую палітыку галоўным чынам у 5 напрамках.

Па-першае, сказаў кіраўнік Мінфіна, намаганні будуць накіраваны на павышэнне даходаў гарадскіх і сельскіх жыхароў і пашырэнне спажывецкага попыту насельніцтва. Па-другое, з цэнтральнага бюджэту будзе выдаткавана 992, 7 млрд юаней на падтрымку будаўніцтва інфраструктуры ў галіне сельскай гаспадаркі, паляпшэнне жыццёвых умоваў у вёсцы, пашырэнне будаўніцтва кватэр для патрэб сацыяльна-жыллёвага забеспячэння, а таксама для садзейнічання развіццю сфер адукацыі, санітарна-медыцынскага забеспячэння, культуры, энергазберажэння і аховы экалогіі.

Акрамя таго, далей адзначыў Се Сюйжэнь, увага будзе нпдадзена забеспячэнню гарманічнага развіцця розных рэгіёнаў краіны, аптымізацыі структуры фінансавых выдаткаў, павелічэнню інвестыцый у камунальную гаспадарку ў мэтах паляпшэння дабрабыту насельніцтва, садзейнічанню рэгуляванню эканамічнай структуры і трансфармацыі спосабу эканамічнага развіцця.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040