Паводле даручэння Пастаяннага камітэту Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / ПК УСНП / намеснік старшыні ПК УСНП Ван Чжаого 8 сакавіка на 3-й сесіі ЎСНП 11-га склікання, якая праходзіць у Пекіне, даў тлумачэнні да праекту паправак да Закону КНР аб выбарах.
Ключом унясення паправак у гэты закон з'яўляецца абранне дэпутатаў УСНП на аснове роўнай прапорцыі ад агульнай колькасці насельніцтва кожнага раёну.
У новым праекце паправак да Закону аб выбарах будуць ажыццёўлены тры прынцыпы: роўнасць грамадзян, раёнаў і ўсіх народнасцяў. Акрамя таго, у праекце паправак прадугледжваецца павелічэнне колькасці дэпутатаў ад нізавых арганізацый.
Унясенне паправак да Закону аб выбарах дазволіць удасканаліць выбарчую сістэму краіны. У прыватнасці, гэта датычыцца працы кандыдатаў з выбаршчыкамі, нармалізацыі працэдур галасавання і маніторынгу і г.д.
Ван Чжаого лічыць, што ўнясенне паправак да Закону аб выбарах адлюстроўвае працэс удасканалення і развіцця выбарчай сістэмы Кітаю.
Многія дэпутаты ЎСНП і спецыялісты заявілі, што папраўкі да артыкулаў Закону аб выбарах забяспечаць удасканаленне выбарчай сістэмы Кітаю і развіццё дэмакратыі ў краіне. -0-