Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Ху Цзіньтао 8 сакавіка прыняў удзел у групавой дыскусіі дэпутатаў ад гораду Цяньцзінь, якія ўдзельнічаюць у працы 3-й сесіі ЎСНП 11-га склікання, якая праходзіць тут.
Ху Цзіньтао падкрэсліў, што неабходна фарсіраваць трансфармацыю мадэлі эканамічнага развіцця і стымуляваць эканамічны рост за кошт інавацый і ўнутранага імпульсу.
Новы цяньцзіньскі раён Біньхай з насельніцтвам 1,4 млн чалавек служыць эканамічным рухавіком, стымулюючым развіццё паўночных раёнаў краіны.
Ху Цзіньтао сказаў, што новы раён Біньхай павінен адыгрываць вядучую ролю ў справе ператварэння ў жыццё канцэпцыі навуковага развіцця і надаваць вялікую ўвагу паляпшэнню жыцця народу і вырашэнню праблем, якія знаходзяцца ў цэнтры ўвагі.
Развіццё гораду павінна ісці ў нагу з сацыяльна-эканамічным развіццём, горадабудаўніцтва павінна спалучацца з аховай навакольнага асяроддзя, адзначыў старшыня КНР, падкрэсліўшы неабходнасць бесперапынна павышаць здольнасць да гарадскога планавання, будаўніцтва і кіравання ў мэтах ператварэння Цяньцзіня ў зручны для пражывання сучасны міжнародны мегаполіс.-0-