Намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін, які знаходзіцца ў Расеі з візітам, у субботу ўвечары ва Ўладзівастоку прысутнічаў на нарадзе па ўмацаванні супрацоўніцтва на лакальным узроўні паміж Кітаем і Расеяй, у якім прынялі ўдзел кітайскія чыноўнікі паўночна-ўсходніх пагранічных раёнаў і адпаведных правінцый і гарадоў, а таксама прадстаўнікі дзелавых колаў Кітаю.
Апісаўшы агульную сітуацыю з будаўніцтвам Кітаем замежных зон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, намеснік міністра камерцыі Кітаю Гао Хучэн адзначыў, што ў апошнія гады імкліва развіваецца кітайска-расейскае супрацоўніцтва на мясцовым узроўні ўжо стала важным зместам двухбаковага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі. У верасні мінулага году старшыня КНР Ху Цзіньтао і прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў зацвердзілі Праграму супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Паўночна-Ўсходняга Кітаю і Далёкага Ўсходу і Ўсходняй Сібіры Расеі на 2009-2018 гг. / далей - Праграма супрацоўніцтва /, якая вызначае напрамкі кітайска-расейскага супрацоўніцтва на лакальным узроўні і мае важнае значэнне для садзейнічання супрацоўніцтву паміж суседнімі рэгіёнамі дзвюх краін.
Сі Цзіньпін пры гэтым сказаў: "Далёкі Ўсход стаў першым прыпынкам падчас цяперашняй паездкі кітайскай дэлегацыі ў Расею менавіта для ператварэння ў жыццё кансенсусу, дасягнутага кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, і далейшай рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва дзеля садзейнічання развіццю кітайска-расейскага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні ўшыр і ўглыб. "
Намеснік старшыні КНР адзначыў, што ўмацаванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з'яўляецца важным зместам пашырэння і паглыблення кітайска-расейскіх партнёрскіх адносінаў стратэгічнага ўзаемадзеяння. Далёкі Ўсход Расеі і паўночнакітайскія пагранічныя правінцыі і раёны з'яўляюцца важнымі партнёрамі, таму ўмацаванне кітайска-раейскага супрацоўніцтва на лакальным узроўні з'яўляецца новай кропкай эканамічнага росту пры садзейнічанні развіццю кітайска-расейскіх адносінаў.
Сі Цзіньпін лічыць, што ўмовы для развіцця суседнімі кітайскімі і расейскімі раёнамі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ўжо створаны: вырашэнне пагранічных пытанняў дапамагло ліквідаваць палітычныя перашкоды, падпісанне Праграмы супрацоўніцтва заклала прававую аснову, а моцнае імкненне мясцовых адміністрацый і прадпрыемстваў дзвюх краін да супрацоўніцтва надало ўнутраную дынаміку.
Ён выказаў надзею, што кітайскія прадпрымальнікі дасягнуць узаемавыгаднага і выйгрышнага развіцця пры разгортванні свайго бізнесу.
Намеснік міністра камерцыі Кітаю Гао Хучэн таксама адзначыў на нарадзе, што Ўсурыйская зона кітайска-расейскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якая знаходзіцца ва Ўсурыйскі, другім па велічыні горадзе Прыморскага краю Расіі, з'яўляецца першай такой зонай на тэрыторыі Расеі, у якую Кітай укладвае капітал, і служыць прыкладам супрацоўніцтва на мясцовым узроўні паміж Кітаем і Расеяй.
Паводле яго словаў, да цяперашняга часу кітайскі ўрад і прадпрыемствы ўклалі 290 млн юаняў у будаўніцтва ў зоне стандартных завадскіх карпусоў плошчай 80 тыс. квадратных метраў і аб'ектаў камунальнага абслугоўвання плошчай 30 тыс. квадратных метраў. Прыкладна 20 прадпрыемстваў з правінцый Чжэцзян, Фуцзянь і Хэйлунцзян ужо пачалі сваю вытворчасць і бізнес у зоне супрацоўніцтва, што стварыла сотні працоўных месцаў для расейскага боку і было з адабрэннем успрынята мясцовай адміністрацыяй і насельніцтвам Расеі.
Гао Хучэн канстатаваў, што ў зоне супрацоўніцтва створаныя перапрацоўчыя і вытворчыя прадпрыемствы электрамеханічнай, лёгкай, швейнай, абутковай, дрэваапрацоўчай і інш прамысловасці. У ёй таксама вырабляюцца бытавыя прыборы, электратэхніка і IT-прадукцыя. "Зона супрацоўніцтва мае бліскучыя перспектывы развіцця",- заявіў ён.
Вечарам таго ж дня адміністрацыі пагранічных раёнаў, прадпрыемствы Кітаю і Расеі падпісалі 15 дакументаў аб супрацоўніцтве на суму 1,6 млрд амэрыканскіх даляраў.-0-