Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая, намеснік старшыні Кітая Сі Цзіньпін у другой палове дня 24 сакавіка па беларускім часе правёў перамовы з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам у рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.
Сі Цзіньпін заявіў, што адносіны паміж Кітаем і Беларуссю – стабільныя на працягу ўжо 18-ці гадоў пасля ўсталявання дыпламатычных адносін і могуць разглядацца як узор стасункаў паміж краінамі. У апошнія гады міждзяржаўныя адносіны ўступілі ў новую фазу ўсебаковага развіцця.
Кітай разглядае Беларусь як надзейнага партнёра і добрага сябра, адзначыў Сі Дзіньпін. Захаванне доўгатэрміновага, стабільнага і здаровага развіцця кантактаў з Беларуссю з'яўляецца пастаяннай палітыкай Кітая, адпавядае карэнным інтарэсам дзвюх краін і спрыяе захаванню міру і стабільнасці ў рэгіёне. Рашэнне прэзідэнта А.Лукашэнкі ўдзельнічаць у мерапрыемстве «Дзень павільёна Беларусі» у рамках шанхайскай ЭКСПА-2010 яшчэ раз сведчыць пра тую ўвагу, якую надае беларускі бок развіццю адносін з Кітаем.
Кітайскі бок ухваляе падтрымку беларускага грамадства ў тайваньскім пытанні, а таксама ў тых момантах, якія тычацца Тыбету і правоў чалавека, паведаміў Сі Цзіньпін. Кітайскі бок падтрымлівае любыя намаганні ўрада Беларусі, накіраваныя на захаванне сацыяльнай стабільнасці, развіццё эканомікі і супрацьдзеянне знешняму ўмяшальніцтву. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў гуманітарнай і гандлёва-эканамічнай галінах.
А.Лукашэнка на перамовах таксама падкрэсліў, што Беларусь і Кітай звязвае шматгадовая дружба. Абодва бакі ўпэўнена ідуць па шляху ўмацавання стратэгічнага партнёрства. Беларусь высока ацэньвае ўзровень палітычнага даверу і ўзаемаразумення, дасягнуты ў двухбаковых адносінах з Кітаем.
Кіраўніцтва Беларусі лічыць абсалютна неабгрунтаванымі і супярэчлівымі прынцыпам Статута ААН спробы знешніх сіл вынесці пытанне пра незалежнасць Тайваня на разгляд Генеральнай Асамблеі гэтай арганізацыі. Падтрымка з іх боку сепаратызму – пагроза не толькі для Кітая, але і для ўсёй сусветнай супольнасці, адзначыў беларускі лідар.
Беларусь шчыра ўдзячная ўраду і народу Кітая за бязвыплатную дапамогу ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў рэалізацыі іншых сацыяльна значных праектаў, падкрэсліў А.Лукашэнка. Беларусы зацікаўлены ў далейшым умацаванні пазіцый шляхам палітычнага ўзаемадзеяння, а таксама з дапамогай стварэння механізмаў гандлёва-эканамічных і крэдытна-інвестыцыйных сувязяў.
Нагадаем, 24 сакавіка Сі Дзіньпін прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.Сёння ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам і спікерамі абедзвюх палат парламента Беларусі.-0-