Намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Мінск
  2010-03-25 15:57:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24 сакавіка ў другой палове дня член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.

У сталічным аэрапорце Сі Цзіньпін распаўсюдзіў пісьмовую заяву, у якой гаворыцца, што на працягу 18 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Беларуссю, міждзяржаўныя кантакты пазітыўна і стабільна развіваюцца. У снежні 2005 года старшыня КНР Ху Цзінтао і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісалі сумесную дэкларацыю, пасля чаго адносіны паміж Кітаем і Беларуссю ўвайшлі ў стадыю ўсебаковага развіцця і стратэгічнага супарцоўніцтва.

У часе візіта ў Беларусь Сі Цзінпін сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі кіраўнікамі Беларусі, бакі абмяняюцца думкамі наконт паглыблення сяброўскіх адносін і пашырэння рэальнага супрацоўніцтва ў розных сферах.

-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040