Кітай і Беларусь дамовіліся пра выкарыстанне ва ўзаемных разліках нацыянальных валют дзвюх краін
  2010-03-25 16:03:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Народны банк Кітая, які выконвае функцыі цэнтральнага банка КНР, у чацвер паведаміў, што разам з Нацыянальным банкам Беларусі /НББ/ было падпісана пагадненне, у адпаведнасці з якім разлікі ва ўзаемным гандлі паміж Кітаем і Беларуссю могуць здзяйсняцца з выкарыстаннем кітайскага юаня і беларускага рубля.

Гэта рашэнне будзе садзейнічаць паглыбленню эканамічнага ўзаемадзеяння, спрашчэнню гандлёвых аперацый і інвестыцыйнай дзейнасці паміж дзвюма краінамі, гаворыцца ў заяве, змешчанай НБК на сваім афіцыйным вэб-сайце.

У дакуменце падкрэсліваецца, што падпісанае пагадненне – важны крок банка на шляху да пераўтварэння юаня ў разліковую валюту ў міжнародным гандлі пасля таго, як у ліпені 2009 года ў кітайскіх гарадах Шанхай, Гуанчжоу, Шэньчжэнь, Чжухай і Дунгуань у якасці эксперыменту пачаліся знешнегандлёвыя разлікі ў юанях. НБК у сакавіку 2009 года падпісаў з НББ пагадненне аб валютным свопе на працягу трох гадоў на суму, эквівалентную 20 млрд. юаняў або 8 трлн. беларускіх рублёў /2,9 млрд. дол. ЗША/. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040