Па запрашэнні прэзідэнта Фінлядныі Тар'я Халонен намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін 25 сакавіка прыбыў у Хельсінкі, каб пачаць афіцыйны візіт у гэту краіну.
У аэрапорце Сі Цзіньпін заявіў, што за 60 гадоў дыпламатычных адносін паспяхова развіваюцца сувязі паміж Кітаем і Фінляндыяй на аснове пяці прынцыпаў мірнага суіснавання. Два бакі ўстанавілі стабільныя і здаровыя адносіны, што характарызуюцца дружбай, узаемным даверам, духам «знайсці агульную глебу пры захаванні рознагалоссяў», практычным супрацоўніцтвам. Кітай надае вялікую ўвагу адносінам з Фінляндыяй і гатовы вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень.
Сі Цзіньпін адзначыў, што падчас візіту ён абмяняецца думкамі з кіраўнікамі Фінляндыі па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, якія цікавяць абодва бакі.
--0--