Кантракт на пастаўку магутных электравозаў пераменнага току з Кітая ў Беларусь коштам каля 700 млн. юаняў /1 дол. - 6,8 юаня/ быў падпісаны ў чацвер паміж кампаніяй-вытворцам і беларускім бокам. Такім чынам, упершыню адкрываецца магчымасць выхаду кітайскіх электравозаў на еўрапейскі рынак.
Вытворца электравозаў, што будуць пастаўляцца ў Беларусь, – Датунская электравозабудаўнічая кампанія (правінцыя Шаньсі), якая ўваходзіць у аб'яднаную карпарацыю лакаматыва-вагонабудаўнічай прамысловасці "Бэйфан" /"Поўнач"/. На аснове запазычаных перадавых тэхналогій адной з самых буйных і канкурэнтаздольных у сферы выпуску абсталявання для рэйсавага транспарту карпарацыі ўдалося засвоіць сваю прадукцыю, якая дасягнула перадавога сусветнага ўзроўню.
Да еўрапейскага кантыненту «Бэйфан» паспяхова ўжо заявіла пра сябе на рынках Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Аўстраліі і прадала там да канца 2009 года ў агульнай колькасці 569 теплавозаў, што складае 63 працэнты агульнага аб'ёму экспарту такой прадукцыі з Кітая.
У Беларусь пойдуць электравозы магутнасцю 9600 кВт, іх канструкцыйная хуткасць -- 120 км/г. Па ўсіх асноўных тэхнічных характарыстыках і надзейнасці функцыянавання, яны адпавядаюць перадавому сусветнаму ўзроўню.
-0-