Прэзідэнт Фінляндыі накіравалася з візітам у Кітай
  2010-05-25 16:06:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Фінляндыі Тар'я Халанен на чале дэлегацыі ў панядзелак накіравалася ў Кітай з візітам, падчас якога яна наведае Сусветную ўніверсальную выставу ЭКСПА-2010 у Шанхаі.

У камюніке рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы гаворыцца, што Т.Халанен суправаджаюць міністр знешняга гандлю і развіцця, міністр аховы навакольнага асяроддзя і прадстаўнікі дзелавых колаў Фінляндыі. Візіт будзе працягвацца да 30 мая. Дэлегацыя наведае Пекін і Шанхай.

«Дзень выставачнага павільёна Фінляндыі» афіцыйна пачнецца 27 мая ў 10:00. Т.Халанен возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтай падзеі, а таксама наведае выставачны павільён сваёй роднай краіны і Кітая.

На ЭКСПА Фінляндыя накіравала вялікую і прадстаўнічую дэлегацыю. У рамках «Дня выставачнага павільёна Фінляндыі» адбудзецца шэраг урачыстых мерапрыемстваў.

--0--

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040