Кітай запросіць 1000 прадстаўнікоў моладзі Японіі наведаць "ЭКСПА-2010" у Шанхаі
  2010-06-01 15:02:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай запросіць 1000 прадстаўнікоў моладзі Японіі наведаць сусветную ўніверсальную выставу "ЭКСПА-2010" у Шанхаі, а таксама супрацоўнікаў японскіх выратавальных і медыцынскіх брыгад ў раён Вэньчуан для азнаямлення з ходам аднаўленчых работ пасля магутнага землетрасення. Пра гэта заявіў у панядзелак прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Японіі Юкія Хатаямам.

Вэнь Цзябаа таксама адзначыў, што ў бліжэйшыя 5 гадоў кітайскі бок штогод будзе запрашаць наведаць краіну 100 супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі і спецыялістаў у галіне грамадскіх навук Японіі. Прапануецца стварыць механізм абмену супрацоўнікамі СМІ і спецыялістамі ў галіне грамадскіх навук дзвюх краін, а таксама ў 2011 годзе правесці "Тыдзень кіно і тэлебачання" і "Фестываль анімацыі" ў кожнай з краін прадстаўнікамі процілеглага боку. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040