Ідэя пра адкрыццё сайта на беларускай мове з'явілася ў супрацоўнікаў рускай службы Міжнароднага радыё Кітая не выпадкова. На аснове ўдалага вопыту работы ўкраінскага сайта ў лютым 2009 года супрацоўнікі Службы вяшчання на рускай мове вырашылі рэалізаваць праграму па стварэнні сайта для беларусаў. 7 месяцаў ішла напружаная падрыхтоўка. Дзякуючы падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітаі і пасольства КНР у Беларусі новы сайт з кожным днём набываў сваё аблічча.
23 верасня ў Пекіне, напярэдадні 60-годдзя ўтварэння КНР, афіцыйна адкрыты сайт на беларускай мове ў рамках інфармацыйнага партала Online. Ён стаў адмысловым мостам паміж Кітаем і Беларуссю і, адпаведна, паміж нашымі народамі.
19 кастрычніка ў Мінску адбылася прэзентацыя сайта на беларускай мове, а таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж МРК і Белтэлерадыёкампаніяй у сферы развіцця інтэрнет-рэсурсаў. Зараз беларускія карыстальнікі даведваюцца пра Кітай на сваёй роднай мове.
Хацелася б нагадаць, што сайт на беларускай мове – гэта комплексны інфармацыйны сайт. Яго вылучае не толькі рэгулярнае абнаўленне інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу, але і вялікая колькасць матэрыялаў пра Кітай. На старонках сайта – пазнавальныя і карысныя рубрыкі: «Культура», «Турызм», «Урокі кітайскай мовы», «Усё пра Кітай» і інш.
Мы спадзяёмся, што ў будучым беларуская аўдыторыя зможа не толькі чытаць тэксты і разглядаць ілюстрацыі, але і слухаць і глядзець нашы аўдыё- і відэаперадачы на беларускай мове.
Дарагія наведвальнікі, шчыра вітаем вас на нашым сайце!